?

Log in

No account? Create an account

"Белая яблыня грому"

Я доўга нараджаў гэты праект. Сядзеў у Варшаве і пісаў песьні.

А пачалося з таго, што мы з Ганнай, маёй жонкай, зьнянацку набылі ў кнігарні зборнік Багушэвіча. Было гэта гадоў 6-7 таму. Увечары пачалі гартаць і ўразіліся: наколькі б добра паклаліся гэтыя няроўныя радкі на рэп! Мы нават пасьпелі з Сашам Памідоравым зрабіць рэп-варыянт вершу "Немец", але зьяўляліся ўсё новыя пільныя і неадкладныя мэты, праекты й задачы, і справа гэтая засталася незавершаная.

Тады ж мы з жонкай падумалі, што някепска было б, наогул, зрабіць гэткую "гульню ў клясыкі" - выкарыстаць вершы беларускіх паэтаў у якасьцпі сьпеўных тэкстаў. Напісаць рознастылёвыя сучасныя песьні...

Гэты праект быў прыхаваны "да лепшых часоў". І вось год таму надарылася мне паехаць у Варшаву, прычым, на даволі доўгі тэрмін. І тэрмін гэты я скарыстаў для рэалізацыі нашага напаўзабытага праекту. Пісаў песьні. Чытаў біяграфіі. Прасякаўся. Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Купала, Колас, Танк, Панчанка... І адзіны жывы клясык - Барадулін. Назва ягонага вершу - "Белая яблыня грому" зрабілася й назвай майго праекту.

Карацей, 23 сакавіка ў Купалаўскім тэатры - "Белая яблыня грому" - дванаццаць песень на вершы беларускіх паэтаў. Ад Чачота да Барадуліна. Ад рэпу да кантры й мэталу. У другім аддзяленьні - сюрпрызы і кантрасты!

Дзядзька Рыгор абяцаўся прыйсьці, калі выздаравее.

 

Comments

Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
о, як я шкадую, што не магу прыйсці. Зайздрошчу ўсім гледачам і жадаю цудоўнай імпрэзы! А дыск часам не плануце?
Дыск будзе выдадзены перад канцэртам.
абавязкова прыйду. Ніколі не прапускаю такія вечарыны)
Файна ) А да каго зьвяртацца за акрэдытацыяй?
Зьвяртацца да Ганны. Прышліце каардынаты, Вас занясуць у сьпіс на ўваходзе. (Во як бюракратычна выказаўся!).
А мы в школе когда-то давно "Пахне чабор" на рэп положили )))
Складана дый ня варта тлумачыць усе акалічнасьці супрацы з тэатрам. Шкада, што ў Вас не атрымліваецца... І шкада, што зноўку ў размове фігуруюць суседнія зоркі, што прыводзяцца як заўсёдны пазытыўны прыклад. Як тое, да чаго нам, няшчасным і зачуханым, ніколі не дапаўзьці. У КЗ заля ўтрая большая. На гэтым таксама шмат што палягае.
Віншую Вас, Лявон, з новым выйсцем новага праэкту!

Мне падабаецца, што Вы імкнецеся, эксперэментуеце, шукаеце.. мяне натхняе рух..

Спадзяюся для мяне застанецца плытка калі-небудзь ...

Я пакуль далека і зусім ня ведаю, калі будзе магчымасць прыехаць..складана.. можна пазначыць гэты перыяд, як уласны пошук творчага шляху!

Віка!
Лявон МОЛОДЕЦ! Только благодаря таким людям как ты, белорусы могут почувствовать себя белорусами!

Кстати, скачал твою песню "Пахне чабор" - СУПЕР!А "Куплеты и припевы2 - мой любимый диск!

Удачи и успехов тебе! УРА!
Я вельмі хацеў наведаць гэты канцэрт. Заслухаўшы "да дзірак" песні Вольскага на вершы Караткевіча ("Калі ідуць на абардаж", "Зімовы дуб", "Ворагам", "Стары певень"), спадзяваўся пачуць, прынамсі, гэткі ж узровень. У двух трэках ("Немец" і "Пахне чабор"), папраўдзе, расчараваўся. "Чабор" хутчэй мог трапіць у альбом "Такога няма нідзе". Чакаю -- па назвах -- Барадуліна, Танка, Куляшова, Панчанку, Купалу, вядома ж. Спадзяюся, пачуем "рознастылёвыя сучасныя песьні..."
А не пайшоў, зноў жа, з-за даволі кусачых коштаў на білеты. На 3 - 4 сакавіка мінімальны кошт у касах горада і ў самім тэатры -- 65 тысяч.
Балкон не задавальняе. Акустыка ў тэатры добрая, але, хто наведвае спектаклі, той у курсе: глядзець магчыма толькі з цэнтральнай часткі, бо нічога не бачна.
Поспехаў вам, Лявон Артуравіч.

П.С. А чаму б пасля "Белай яблыні грому" не запісаць "Чорную яблыню грому"? Такі "Дарк сайд оф зэ мун"...

(Anonymous)

Вольскага слухаць трэба, навошта на яго глядзець?
Спадар Лявон, :-))) завіталі б Вы неек на Браслаўшчыну. Для творчага чалавека гэтыя мясціны - сапраўднае радовішча натхнення.
Дзякую! Толькі ж глядзіце, там ня ўсё будзе так лагодна, як на акустычным канцэрце. Прагучаць і цяжкаватыя песьні. Але, спадзяюся, чаканьняў не падманем.

(Anonymous)

Лявон - the best

(Anonymous)

Дзякуй, Маэстра! Гэта было цудоўна! Столькі эмоцый, уражаньняў...І розных, самае галоўнае. Бо ў канцэрце прагучалі, на першы погляд, цяжка сумяшчальныя рэчы. Але вершы клясыкаў і геніальная музыка - гэта мара, якая здзяйснілась!!! Дзякуючы Вашаму таленту. Дзякуй. Шмат людзей пасля гэтага возьмуць зборнікі вершаў і пагартаюць. І стануць бліжэй да культуры, да роднай краіны! Асабліва спадабліся песьні на вершы Міцкевіча, Купалы, Куляшова (!нечакана!) і Барадуліна. Яшчэ раз дзякуй!!!
І Вашыя новыя музыкі такія цікавыя=)) Жывыя, гумарыстычныя, артыстычныя! Асабліва гэтыя Дж.Бонды)
А яшчэ вельмі хочацца Вялікага канцэрту Крамбамбулі))) Бо я Купалаўскім ледзь сядушку не зламала=)
Дзякуй! Будзем пакуль слухаць свежанабытую кружэлку і чакаць новы праэкт!
Действительно, после чудесного концерта полез искать Богушевича и Бородулина. Спасибо
Файны канцэрт. Нават узьнікла жаданьне набыць плытку :) Дзякуй, маэстра! - інакш і ня скажаш.
PS Фатаздымкі з канцэрту, як звычайна, у мяне ў жж.

(Anonymous)

Канцэрт быў цудоўны, асабліва тытульная песня. Але здіўляе адно: чаму Лявон Артуравіч так дзівіцца творчасці Аркадзя Куляшова? Песняроўская "Алеся" напісана менавіта на яго верш. Так што "Парушыўшы законы прыцягнення" не адзіны лірычны твор Куляшова
Я выдатна гэта ведаю. У мяне цэлая кніга ягоных лірычных твораў. Але ў школе вывучалі іншыя...
"Белая яблыня грому" - цудоўная песьня. Вялікі дзякуй Вам за творчасьць!

(Anonymous)

Выйдуць з падпольля Вольскі і Кульлінковіч,
І ведаць іх будзе кожны пятровіч.
Кожны пятровіч - і ў кожным раёне:
"Чарапахі" і "танкі" зьбяруць стадыёны!
=)))))))))))
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>

March 2011

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Powered by LiveJournal.com