?

Log in

Даруйце!

Шаноўныя сябры! 

Я вымушаны зьвярнуцца да Вас з гэтым лістом, каб не камэнтаваць потым кожнаму тое, што пракамэнтаваць немажліва. Прынамсі, для мяне і зараз. Бо зараз вельмі цяжка. Цяжка на душы. Найперш цяжка ад таго, што адбываецца ў краіне.

 А таксама цяжка з прэсы даведвацца пра тое, што я знаходжуся ў бестэрміновым адпачыну, куды мяне адправілі калегі па гурту. Даруйце, прашу Вас, ім гэты крок у гэты час. Даруйце мне, што гэткая сытуацыя сталася мажлівай.

 Безумоўна, для ўсяго гэтага былі нейкія перадумовы, але папярэдне не патэлефанаваць і не параіцца – гэта неяк зусім не па-чалавечы. 

І яшчэ раз прашу Вас: даруйце ўсім нам, датычных да гэтае абсурдовае падзеі, што яна адбылася.      

Comments

Держитесь, Лявон!!
Слова "абсурд" добра характарызуе сітуацыю. Спадзяюся, што вы ва ўсім разбярэцеся між сабою і справа скончыцца мірам.

не разумею

калегі па гурту? гэта цяперяшняя крамбамбуля ?

Re: не разумею

Гэта НРМ

Re: не разумею

ужо зразумеў

некаторыя музычныя крытыкі ужо даўно "выгналі" Лявона са складу НРМ. даруем ім
калі адкінуць усе соплі, дык хочацца сказаць, што нефіг было ТАК у папсу ныраць, забіўшы на нрм...
ага. а ўсе астатнія, у сваю чаргу, дык толькі пра N.R.M. тым часам дбалі.
дык навошта дбаць пра мёртвую жывёлу?!..
ёсьць шмат іншых цікавых жывых беларускіх гуртоў, намінальныя франтмэны якіх не распускаюць соплі (з усёй павагай да паважанага лявона)
уга. ажно скразьняк ад твае павагі, такая яна відавочная))
тыя гурты альбо сканаюць праз пару год, альбо - ужо. і штосьці ня бачна ў іх складзе музыкаў з N.R.M.
але ж кожны зь іх знайшоў "сваё мейсца" ў жыцьці, хто за бугром, хто тут. і ніводзін не сказаў пра сьмерць вышэйзгаданага гурта. калі той самы артыкул на НН - гэта іх спроба паведаміць грамадству пра заканчэньне сумеснай творчасьці, то бадай што гэта быў найгоршы варыянт.
спадзяюся, гэта не канец. бо атрымліваецца надта непрыгожа. кожны з чатырох музыкаў варты як мінімум шчырай павагі. а тут - такое..
мой мэйсэдж прайшоў ва ўнітаз!..
рок-зорка (а лявон з нрм зьяўляюцца больш за рок-зорку) ня можа распускаць соплі... і ня можа падвесіць на паветры існаваньня свайго гурта, а пасьля ныць, чаму гэта безь мяне ўсё выраваюць... "вася, а дзе ты быў?!"(с)
тыя гурты - гэта ёсьць сучасная бел. музыка))) і яны існуюць... а нрм ужо не існуе;)) тут усё відавочна.. з такім раскладам, як лявон (дзіўна пісаць у ягоным жж пра яго-жа ў трэцьцяй асобе;) ставіўся да нрм (!ніяк), гурт помер даааўно... дзесьці пасьля таго самага "разьвітальнага" канцэрту...ну, і + акустыка пасьля гэтага... усё! далей былі сутаргі нябожчыка...
і яшчэ пра гурты... глядзі, што выдаў НейраДзюбель! тыя-шчэ ветэраны, але апошні альбом - ледзь не вяршына йхняй творчасьці (і, гледзячы на іх, хочацца сказаць "а што яшчэ будзе!")... а ляпісы?!... ну й г.д....
пасьля 2006 нрм сышлі з музычнай беларускай актуальнай пляцоўкі... факт! і, кнешне, хочацца працягу... і, спадзяюся, што ён будзе... але калі хлапец ня робіць першы крок, яго (крок) можа зрабіць і дзяўчына... і нічога тут ня будзе страшнага! калі франтмэн маўчыць, павінен загаварыць гурт! і калі лявон спынецца на ролі ахвяры, нрм(якім мы яго ведалі) - помер! калі лявон перастане ПАПсець - усё будзе добра(с);)
мэсідж прыняты.
на 100 адсоткаў апраўдваеш свой нік. табе падавай толькі "цяжаляк". зусім неблагая пазыцыя, насамрэч. проста я прытрымліваюся іншай. для мяне "супакойваньне" не заўсёды = апапсеньню. дай Бог усім так "апапсець", як Лявону.
дарэчы, ніколі ня думаў, пра што стануць сьпяваць дзюбелі, ляпісы ды іхнія пасьлядоўнікі, калі рэжым нарэшце рухне?))
ой, нейрадзюбель прыстасаваны да рэжыму?! ляпісы да рэжыму?! уражаньне, што нейрадзюбель ня слухалі зусім, а ляпісаў ня так зразумелі...
а апапсець - гэта я пра музычны накірунак;)) у лявона папса не атрымліваецца
бля, наконт вы.... аліна, не прызнаў цябе))
у мяне памяць спрацавала)
Дык а што здарылася? Няужо нешта настольк1 сур"ёзнае?! Лявон, у вас усё будзе добра. Гэта неяк натуральна.
журналісты тут ні пры чым. проста робяць сваю працу.
У шоку...
Лявон, мы Вас любiм:) I вас, i N.R.M. Трымайцеся і абавязкова вяртайцеся. Каб усё было добра.
што да мяне, так N.R.M. без Вольскага гэта не маё

+1
плюс тысяча.
N.R.M. - гэта толькі Вольскі.
Але яшчэ (для мяне) - Вольскі - гэта не толькі N.R.M.
Вольскі - гэта не толькі N.R.M.

вось,яно самае !!!
лявон, трымайцеся, калi ласка.
Даруйце мне, што гэткая сытуацыя сталася мажлівай.
Чытайце больш уважліва.
эх ну што тут скажаш! нібы звар'яцела ўсе ў нашай краіне... дай Бог усе скончыцца добра ўсеж! Беражыце сябе!
откуда выгнали-то? ни альбомов, ни концертов.

со стороны видится вот так:

вольский растворился в других проектах, в следствии чего НРМ помер.

а сча решили сделать новый НРМ и вольского не позвали.

ИМХО конечно
Нічога не зразумеў, калі шчыра, што і чаму здарылася, але дарую вам усім. Разбярыцеся там самі у прыватным парадку, па-чалавечы і па-сяброўску.

Паразумення вам!
Маю такое-ж меркаванне.
сьмеху варты дэмарш. і што яны плянуюць рабіць далей? ;)
Творчы чалавек ня можа стаяць на месцы, ён павінен развівацца. Вы ідзеце наперад, і гэта галоўнае. Мы - прыхільнікі Вашай творчасці - можам з нечым згаджацца альбо не, можам быць задаволенымі альбо наадварот, нам штосьці можа не падабацца, але гэта выключна Ваш творчы геній і талент, які вырашае, што і калі Вы будзеце ствараць. Шкада толькі, што ў гэтай сітуацыі пачынае вылазіць нейкая пэцкатня. Хочацца верыць, што далей такога ня будзе.
Посьпехаў Вам, Лявон!
Цалкам зразумелы ваш стан, што цяжка.Але калі гурт распадзецца, будзе вельмі шкада. Вельмі спадзяюся, што вы ўсе будзеце вышэй часовых эмоцыяў і непаразуменьняў.
Ждем вашего сольного концерта в день рок-коронации, все равно на фест уже нет смысла идти.
шкада, шкада...
Лявон, дякую за твої пісні. Тримайся.

(Anonymous)

справедливость

тяжело наступать на свои же грабли!
Вельмi-вельмi шкада! Але Вы i сам па сабе вельмi моцная творчая адзiнка. Спадзяюся, што Вы i далей будзеце працягваць радаваць нас сваёй творчасцю!

(Anonymous)

А знаете что я скажу... Не бывает дыма без огня. Что заслужил, то и получил. Плевал на остальных, вот те взяди и плюнули в ответ. И нечего тут ныть и собирать жалость. Я очень сомневаюсь, что те трое "подонков" не пытались даже договориться с "обманутым мучеником". Что-то не складывается все в одну картинку, такие вещи с бухты барахты не делаются. Наверняка у тех троих накипело и прорвало. Что из этого получится - не знаю. Без Лявона НРМ - это ущербная кастрированая структура. Нам остается только ждать и наблюдать со стороны. И надеятся, что что-то получится хорошее. Либо у троих без четвертого, либо все вчетвером сделают шикарное возвращение после всех перепетий. Но жевать сопли и пускать нюни - я бы Вам, Лявон, не рекомендовал. Жалко выглядите. Не соответствуете статусу. И электорату своему скажите: "Сябры. Я не патрабуюся ў вашай жалю!"
Я думаю, Лявоне, Вы самі ва ўсім вінаватыя. Вы ж адмаўляліся ад канцэртаў НРМ, і адмаўляліся працаваць, размаўляць. Дык трэба было даўно пагаварыць з хлопцамі канкрэтна і шчыра, і паставіць кропку. Яны ж таксама людзі, не толькі Вы. І трохі смешна чытаць, што гэта "калегі адправілі Вас ў бястэрміновы адпачынак". Прыкра.
Хлопцы, Усе гэта блазнота, трэба справу рабиць
плюс тысяча.
N.R.M. - гэта толькі Вольскі.
Але яшчэ (для мяне) - Вольскі - гэта не толькі N.R.M.

Далучаюся цалкам.

(Anonymous)

женя, Вильнюс.

Ребята, друзья, мужчины! Вы уже давно не сами по себе - Вы *бренд* нации. Найдите в себе силы преодолеть разногласия и объединиться. Плевать на даты и номинации. В это смутное время Вы Нам нужны, как воздух. Это Ваше время. Нам всем нужен Ваш новый ударный альбом от NRM

(Anonymous)

женя, Вильнюс.

Хай сыдзе время паланцужных сабак i *будзе так як трэба нам*!
NRM - гэта легенда... легенда нiкуды не знiкае. я упэунена, што гэта усяго толькi зайздросць тых, хто нiяк не можа перажыць Вашы творчыя поспехi. Я Вас люблю у любым варыянце! ну а NRM.... NRM - гэта тое, с чаго усё пачыналася (для мяне)... Канешне, верыцца у лепшае, ды й ня веру я чуткам... Трымайцеся. Кумiр!

(Anonymous)

Лявон, вяртайся. Iх без цябе нельга слухаць

(Anonymous)

Дзеля мяне N.R.M. без Вольскага - не N.R.M.
Але N.R.M. павінен жыць ці памерці і стаць легендай якой ён увогуле з'яўляецца.
Вольскі добры музыка, але мне падаецца што ён проста зажраўся, і з гэтым знікла шмат таго Вольскага якога людзі ведалі ў N.R.M.
N.R.M. без Вольскага не N.R.M., але і Вольскі без N.R.M. не Вольскі.
Лявон вяртайся ў N.R.M., і ўсё будзе добра)

Усё будзе добра

Прапаную вельмi не распальвацца. Трэба некаторыя падзеi разбiраць абмяркоувачы кожны крок.

Усё, што нам трэба - гэта, каб мы пачулi зноуку Н.Р.М. цалкам!

March 2011

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Powered by LiveJournal.com