Home

Advertisement

Customize

"Крамбамбуля" ў КЗ

 Прыходзьце 21-га траўня ў КЗ! Там будзе вялікае шоў "Крамбамбулі". Зноўку дуэты зь дзяўчынамі, зь іншымі цікавымі асобамі. Весьці будзе Шалкевіч, а можа, чагосьці й засьпявае...

Хутчэй за ўсё, канцэрт будзе ў адпачывальна-пляжным курортным экзатычным стылі. Як гэта? Прыходзьце, паглядзім разам. 

Спрабуем завяршыць работу над DVD зь мінулага канцэрту. Але, высьвятляецца, гэта вялікая праца - карцінка, гук, шчыгулы... Можам не пасьпець. Але хочацца. Мне дык матар'ял вельмі даспадобы, а музыкі паглядзелі й гавораць: "У "Muse" палепей"... 

Comments

У Radiohead лепей чым у Muse.;)
затое ў Muse музыка лепш
Мне падаецца, што каманды нельга параўноўваць. Для кагосьці лепей тое, для кагосьці - іншае.
ну так, я забыўся смайл паставіць) пад лепш я разумею большую насычанасьць самой музыкі, там і ня трэба нейкае неверагоднае шоў)
Ну, думку та можна сваю выказваць.:)Ці хаця б уражанне.:)
Сашу Кулінковіча запрасіце...
Апошні DVD Muse, HAARP, з канцэрта на стадыёне Ўэмблі - гэта нешта такое, што пакідае бяз словаў. Але жанр Крамбабмбулі розьніцца. Крамбамбуля пакідае ўсьмешку. З задавальненьнем набуду Вашае DVD. Посьпехаў!
Магу апошні канцэрцік з Уэмблі падагнаць;)
а ў Горадні такі ж самы канцэрт будзе? ці трохі іншы?
Зусім іншы. Там будзе "The best". А ў Менску нядаўна (адносна) гралі, таму трэба нешта новае.
дзяк.) шкада канешня, але ж у любым выпадку да сустэчы на канцэрце. :)
чакаем DVD і да сустрэчы на канцэрце ў Гомлі!!!

Крута!!!

Спадабалася вельмі, настрой - супер!!!
Дуэт з Зелянкоўскай на 5+. 2 Гб фотак з відыазапісамі. Уражанняў яшчэ на паўгады!... Вялікі шчыры дзякуй, Лявон!

June 2009

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    
Powered by LiveJournal.com

Advertisement

Customize