Home

Advertisement

Customize

Сапраўдны Сьнежны завулак

Напярэдадні Раства Анечка прыдумала наступную акцыю: паехаць і паглядзець на сапраўдны Сьнежны завулак. Бо ён існуе ў рэчаіснасьці. Знаходзіцца ў прыватным сэктары ў раёне вуліцы Харкаўскае. Казалі, там знедзе беларуская вуніяцкая царква.

 Ну, паглядзелі па мапе, дзе гэты завулак, паехалі... Блукалі па прыватным сэктары гэтак з дваццаць хвілінаў. Бо Сьнежны завулак так проста ня знойдзеш, ён чароўны.

Цікавы там дух, у гэтым раёне. Як у вершы вядомага беларускага паэта: "але ёсьць яшчэ іншы, але ёсьць яшчэ той"... Вось гэта - той. Стары, драўляны і мураваны, пахіснуты і скурчаны... Але нешта ёсьць у ім прыцягальнае і чароўнае.  Гэта мястэчка ў горадзе - брукаваныя вулкі, ёсьць такія вузкія, што дзьве машыны не разьедуцца, на хатах - старыя, яшчэ з майго дзяцінства, цёмна-сінія шыльды з нумарамі і назвамі вуліцаў.

Раптам прыгадаў, што ў маленстве езьдзіў там зь сябрамі на ровары. Бо жыў побач, на Адоеўскага. Добра езьдзілася - пад зялёнымі  цяжкімі  галінамі дрэваў,  па бруку... Машынаў, практычна, няма, ніхто не перашкаджае. Захацеў піць - напампаваў ваду з блакітнае калёнкі, папіў, і едзь сабе далей...

А сёньня там было па-іншаму - марозна, бясьснежна і ветрана. Знайшлі  вуніяцкую царкву. Толькі было зачынена. А насупраць яе - Сьнежны завулак, 8, корпус 1 і 2. Палова хаты (1) драўляная, другая - цагляная.

Нягледзячы на нейкую нязграбнасьць, там вельмі ўтульна, і, нягледзячы на мароз, цёпла...

Але Мінск наступае. У канцы Сьнежнага завулку стаіць шматкватэрны навабуд, а наўкола па лябірынтах вузкіх вулак блукае новы чорны мэрс, і ягоны ўладальнік пытаецца: "Не знаете, что тут будет сноситься, что продаваться?"

Comments

Так, Мінск наступае...
Я не магу бяз суму глядзець на Футбольны Манеж, бо на гэтым мейсцы яшчэ 10-15 год таму мы гойсалі на роварах ды гушкаліся на арэльках :(
Сьнежны завулак 8 - бо Савецкая 8? 8)
А Вы б таму, на Мэрсе, так і сказалі: "Сьнежны завулак, 8". Ужо ў продажы". :)
Не дадумаліся:)
Захаваць бы ўсё гэтае.

Мары, мары...
Зараз і ў Менску ёсць такія так бы мовіць рокенрольныя месцы, як ў Піцеры, напрыклад, "вуліца капітана Вароніна ў гонар якой БГ назваў свой альбом"...Насамрэч там вуліца як вуліца.:)
Але апісанне нейкае чароўнае ў Вас выйшла, на вакацыях з'езджу...:)Дзякуй.:)
Cudowna raspaviali.

Ja tak nejk ezdziw adshukac' domik, u jakim Marilyn Monroe pamerla. Chas hutka usie scirae.

о. дзяцінства

і я гадавалася ў тых краёх
бабуля жыла на панамарэнкі
але пра сьнежны завулак ня ведала :/
паболей б такіх чароўных назваў...
прыгожа.. так і уявіў.
в связи с этим еще раз хочу поблагодраить вас за песню "Менск и Минск"... мы ее под гитару на корпоративе пели...
Апавяданьне на Каляды. Не хапае толькі ў сярэдзіне нечага падзейнага -- сьвятла ў царкве, кветак на сьнезе, сабачкі гаваршчай...
А здымкі не рабілі?

June 2009

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    
Powered by LiveJournal.com

Advertisement

Customize