Home

Advertisement

Customize

Здраднікі

Даўно не бачыў такіх эмоцыяў у нэце. Прычым, з нагоды чаго? Некалькі музыкаў згадзіліся пайсьці на прыём да чыноўніка. І схадзілі. Музыкі гэтыя маглі дамовіцца і нічога не казаць журналістам. Наогул, пра гэты нядоўгі час, праведзены ў адміністрацыі, мог ніхто ня ведаць. Дык не. Усё шчыра распавялі, некаторыя штосьці паблыталі ад залішніх эмоцыяў, ну, людзі імпульсыўныя, што зробіш.
І пачалося! І.Халіп напісала па гарачых сьлядах артыкул. У ім сьцьвярджае, што музыканьцікаў запрашалі на мітынгі, проста з чыстага альтруізму, каб даць ім, бедным і няшчасным, хоць нейкую пляцоўку, бо ў КЗ і іншыя залі не пускаюць.
Маладыя змагары прапануюць прыйсьці на будучы (напрыклад, у той жа КЗ)канцэрт шматлікім натоўпам, пракрычэць “ганьба!” і прыгожа сыйсьці.
Ну, і іншыя рэчы – выкідаюць кампакты, сьціраюць песьні зь вінчэстэраў…
Карацей, зараз будзе забарона зь іншага боку?
А дзе ж былі маладыя змагары цягам гэтых трох гадоў? Чаму ніхто ня зладзіў пікету перад выканкамам, які не давал дазволу на правядзеньне канцэртаў? Чаму не было нават ідэі мітынгу ў падтрымку забароненых музыкаў? Іх жа і забаранілі пасьля ўдзелу ў мітынгу? Чаму з гэтае праблемы не разьдзьмулі шум на ўвесь сьвет? Трэба было чакаць ініцыятывы ад Эўразьвязу?
Хлопчыкі з БНФ хадзілі, зьбіралі подпісы… Ужо за гэта дзякую. Але ці надта дзейсна гэта – у нашай краіне зьбіраць за кагосьці подпісы?
Я, па-шчырасьці, чакаў грамадзкага й моладзевага абурэньня, нейкіх актыўных дзеяньняў. Нуль. Паша Кашырын зь юрыстам цягаўся дзень за днём да Аньціповіча ў гастрольны адзьдзел… Дазвольце канцэрт “Крамы”! Безвынікова. Рэакцыя ў сеціве (ня тое, што зараз!) мінімальная…
І болей за ўсё нэрвавала, што не даказаць гэтую забарону. Хітра, цынічна. Патэлефанавалі дырэктару клюбу: “Хочаш быць дырэктарам? Канцэрт ня мусіць быць”. Адмянілі.
Самае брыдкае – уражаньне, што ўсё гэта ўсіх задавальняла. Як задавальняе ўсіх (і Захад) цяперашняя сытуацыя ў краіне. Вось яны – чыстыя, сьветлыя нашыя забароненыя музыкі. Нашае сумленьне. Сядзяць без канцэртаў. Затое не заплямілі сябе супрацай.
Пачакайце, дык мы ж тры гады таму былі на БТ і ОНТ, і на дзяржрадыё. Значыцца, ужо заплямілі? Ці як? А наогул, правядзеньне канцэрту ў Палацы рэспублікі - гэта нармальна? Ці лепей да гэтага будынку і блізка не падыходзіць? А КЗ “Мінск”? Таксама цалкам дзяржаўная, уладная заля.
Добра быць прафэсійным змагаром. А заадно працаваць праграмэрам. Ці рэклямістам. Удзень папрацаваў у офісе, увечары – змагаесься ў нэце, выкідаеш у сьметніцу дыскі прадажных музыканьцікаў. Дык вы лепей вазьміце дазвол на правядзеньне пікету на Бангалёры і спаліце там дыскі. Будзе болей помпы і розгаласу. Насамрэч! Вось гэта пратэст!
Адмыслова заўжды стараюся нічога кепскага не казаць пра апазыцыю. Проста не ствараць лішні прэцэдэнт. У аднабаковым парадку. Апазыцыйная прэса зь любой нагоды нас, музыкаў, крытыкуе й падначвае. Вось Халіп… Цяжка было пачакаць, пакуль ня ўлягуцца эмоцыі? Пляцоўку нам давалі для выступаў? Давайце шчыра: зусім зь іншае нагоды нас туды, на мітынгі запрашалі і запрашаюць. Зь якой? Ня будзем ствараць прэцэдэнт…
Каб не прызвычаіўся я да наездаў у сеціве, дык кінуў бы гэта ўсё на халеру! Паехаў у іншую краіну, дзе мяне з задавальненьнем прымуць, ці ў вёску, ці яшчэ куды…
Варашкевічу 47. Тры гады без канцэртаў. Перажывае, а як жа ж! Кулінковічу адмянілі прэзэнтацыю “Штазі”. Шок, стрэс. Тут яшчэ лайном паліваюць у нэце… На Сашу цяжка глядзець.
Халіп: “абыйдземся на сваіх мітынгах бяз вашых песень”. А зь якімі застанецеся? Са сваімі?
Вычварнае грамакзтва. Палярызацыя. Ніхто нікога ня слухае. Ня ўмеюць дамаўляцца. Дзейнічаюць аднымі з апанэнтамі ад улады мэтадамі. Лаюцца, б’юцца…
Калі палітыкі пісалі лісты да Пяткевіч і праводзілі супольныя зь дзяржавай акцыі (не заўважаныя дзяржавай) “За Беларусь! За Свабоду!”, змагары не крычэлі “Ганьба!” Яны абклейвалі стыкерамі з гэтымі лёзунгамі дзьверы пад’ездаў. А тут – бачыце! – музыкі пайшлі ў адміністрацыю. Дамаўляцца. І там недзе ціха прадалі радзіму, а зараз ціхараць гэтыя свае дамовы.
Ніколі мы нікому нічога не абяцалі. Ані ўладзе, ані апазыцыі, ані цывілізаванай Эўропе. “N.R.M.выехалі толькі на пратэсьце”… Трызьненьне. У нас шмат фанаў, якія не разумеюць тэкстаў песень. У розных краінах, паверце.
А цяпер можна спакойна выкінуць у фортку нашыя дыскі. Хтосьці там, унізе, іх падыме.

Comments

Page 1 of 5
<<[1] [2] [3] [4] [5] >>
"Не стоит прогибатьтся под изменчивый мир
Пусть лучше он прогнётся под нас"

;)
Гэтыя радкі напісаў чалавек, які хадзіў на прыём да расейскага Праляскоўскага. У курсе?
тыя каму патрэбна музыка ад музыкаў на гэта "ўвагі" не звярнулі
а каму патрэбна палітыка -- дык ім лепш сапраўды забыць пра вас усіх і пачаць збіраць запісы палітыкаў, іх і слухаць
не...здаецца гэта не палітыка - гэта ідыятызм..
" Хтосьці там, унізе, іх падыме."

Я падыму.

Насамрэч боязна толькі аднаго - каб вас, нашых музыкаў, не скарысталі...
+1 насамрэч уважайце! не дайце сябе выкарыстаць...
цалкам вас падтрымліваю і спачуваю. трымайцеся. а "прыхільнікі", для якіх добрая музыка - толькі тая, што бел-чырвона-белая - самі не прыхільнікі, а лайно. музыкі мусяць граць музыку. я хачу прыходзіць на канцэрты ў нармальныя залі з нармальным гукам. а не на бангалор, дзе ў большасці выпадкаў не адбываюцца анансавыныя перад мітынгамі канцэрты. бо апаратуру адключылі. і я не хачу не даведвацца за дзве гадзіны да пачатку пра адмену канцэрта.

дзякуй вам за тое, што вы робіце.
Дзякую. З гэтымі адключэньнямі, дык наогул ідыятызм... цяжка было ля рубільніка ахову паставіць? А з гукам - трагедыя. Гуку не хапае, таму што вялікая пляцоўка. Але ў нас на такую плошчу гук арэндуецца ў дзяржарганізацыяў, напрыклад, аркестру Фінбэрга. Далей усё паводле пляну - маэстра ні за якія грошы апарат ня дасьць. І ніхто іншы. Таму гук страшна паганы, і сорамна за гэта. І кепска, што робіцца, як атрымаецца - арганізатарам да лямпачкі гук - прыйшлі б людзі. А твае патрабаваньні ў гэтым рэчышчы ўспрымаюцца як капрызы зоркі. Няўжо цяжка зразумець, што ўсё мусіць быць супэр - і гук у першую чаргу. Каб не казалі "а-а, там беларусікі нешта праводзяц, як заўсёды, так сабе"...
всё правильно
Проста некаторыя толькі й умеюць, што ў нэце пісаць. Што тычыцца хартыі, якая апускаецца да ўзроўню Беларускага партызана, яны ніколі ня зробяць таго, што зрабіў ты....

Не зьвяртайце на іх увагу. І новых прыхільнікаў вам і паболей
Я думаю, што не ўсё так адназначна: яны змагаюцца за першынство ў гэтай справе, і пераможа мацнейшы;)
Лявон, никогда особо вашим творчеством не интересовался и "фанатом-змагаром" не являлся, но считаю что вы сделали правильно, а "аморальным поступком" считаю согласие выступать на тех митингах, я считаю не надо было смешивать творчество и политику так явно. А мальчики и девочки которые пафосно удалялили музыку бывшей любимой группы(купить компакт видимо совести не хватило) пускай еще сделают лаботомию чтобы забывать название группы
" я считаю не надо было смешивать творчество и политику так явно"

грамадзянская пазіцыя і палітыка - гэта крыху розныя рэчы...
Круг людей истерящих по поводу не такой уж и широкий. Просто они кричат громче.. Пока я видел лишь один толковый довод не в пользу музыкантов (да и то без истерии предательства теряет всякий смысл).. Всё остальное на уровне каких-то детских обид.. не серьёзно..

ЗЫ: мы с вами.. как бы то ни было.
Лявон! родненькі! да пайшлі яны ў дупу змагары гэтыя хрэнавы! Не перажывайце калі ласка вельмі, бо ёсць шмат людзей якія падрымоўваюць вас! проста ў вочы кідаецца спярша адмоўнае і агрэссыўнае і можа скласьціся ўражанне, што ўсе супраць вас, але сапраўды гэта не так! напрыклад у маёй фрэндстужцы толькі чалавека можа тры-чатыры высказаліся супраць вас...усе астатнія падрымліваюць вас! А Халіп і такія як яна проста ідыёты! я зараз вучуся на журфаку і ведаеце, лепей заб'юся чым стану некалі такой журналістыкай як яна! бо гэта не журналістыка! З вамі вельмі шмат людзей! Трымайцеся!!!
>Давайце шчыра: зусім зь іншае нагоды нас туды, на мітынгі запрашалі і запрашаюць. Зь якой?

Ха-ха, потому что туда никто не придет иначе:) Впрочем, мне кажется, это вы и имели в виду.
Именно, не Халип же там слушать в самом деле
мы чакалі гэты допіс, каб яшчэ больш зразумець, як любім Вас=)
+1
І яшчэ дадам ад сябе
1. У інтэрнэце няма ні дажджу ні снегу, у нэце ня трэба цягаць мяшкі і нават адказваць за свае словы. У нэце вельмі проста быць прынцыповым, гэта ня варта нічога. Таму ў нэце не абавязкова быць канструктыўным. Адгэтуль усе беды "віртуальных змагароў" у выглядзе дзіцячага максымалізма.
2. Я адразу не паверыў - і НІКОЛІ НІ ЗАВОШТА не паверу, што сталыя мужыкі пад сарок і больш, якія усё жыццё паклалі на творчасць, раптам змянілі сабе - дзеля нейкага смешнага лайна накшталт грошай або чаго яшчэ.
Лухта.

Не слухайце дурных дзяцей, мы падбярэм за імі дыскі.
Спасибо Вам Лявон.
Все очень правильно.

Трезвое и спокойное мнение разумного человека.
Пусть истерички выбрасывают диски )))))
Мы уже давно там, внизу.

Мы поднимем.
Нам ещё и не хватит. :)
Лявон, я Вас люблю:)
А нас? :)
Проста не трэба было "зліваць інфармацыю", як кажуць, па гарачых слядах. Падумаць дні два, і толькі потым раздаваць цытаты. А, можа, і ўвогуле, не трэба было ні пра што расказваць.
а калі б пра гэта ўсе даведаліся б з панарамы? :)
Падтрымліваю вас. Не зьвяртайце ўвагі на гэтых лузераў
Я прыхільнік вашага гурта...нічога не выкідваю.Спадзяюся і далей чуць абавязкова ЎСЕ вашыя песні!
Поспехаў у творчасці!
нармальна, што ўсё адразу распавялі. каб аб гэтым сказалі ў "панараме" было б напэўна горш.
а ўвогуле - думаю, усё вы правільна робіце.
+1
Лявон, не обращайте внимания на жадных и глупых детей и подростков.

Занимайтесь своим делом. Удачи Вам в творчестве.
+1

Не думаю что им бы понравилось обсуждение их работы без их разрешения.

Удачи, не забывайте про Молодечно!

трымайцеся!

спадяюся якiя ниякiя паслабленни сапрауды адбудуцца i паважание спадарства даведаецца, што у нашай краiне есць таленавiтыя музыкi!
Current music: N.R.M. - Mama, tata, heta ja
Падрымлiваю. Можа xоць разбавiце папсу па радыё. Не турбуйцеся!
Лявон, я шчыра спадзяюся, не, я ўпэўненая, што тых, хто Вас падтрымлівае нашмааааааааат больш. А гэта, Вы ведаеце, увогуле ў чалавечай натуры закладзена - як толькі ты перастаеш адпавядаць чаканням натоўпу, дык - "Ату его, ату!". Ня слухайце нікога, рабіце сваю справу. Дзякуй Вам!
я пастэрнака амаль што й не чытаў, але адназначна падтрымліваю

не зважай на віскі, рабі сваё

трымайся
Лявон, мне падаецца большасць і слухачоў пералічаных гуртоў, і проста дэмакратычнай (ці як Вы яе назавеце) моладзі прарэагавалі на сітуацыю адэкватна. Сапраўды, з прыемнасцю ўзгадваю канцэрты ў ДК Сукно, КЗ Мінск, Лядовым Палацы. І кліпы па БТ (хоць штось цікавае там было). Адначосова памятаю, як тады гналі на НРМ, што граюць канцэрты на вялікія залі, і што на іх ходзіць "усе, каму не лянота". Але ж нікуды фэны не зніклі. Галоўнае, трымайцеся надалей сваёй жыццёвай пазыцыі.

ТРЫМАЙЦЕСЯ! І НІКОЛІ НЕ ЗДАВАЙЦЕСЯ.

Лявон, разумею и падтрымліваю Вас. Так сама разумею якая неверагодная хваля накацілася на вас пасля здзейсненнага Вамі ўчынка. Менавіта ЎЧЫНКА, бо вы разам з іншымі музыкамі пайшлі і даказалі, што межаў для музыкі творчасці не павінна існаваць у сваёй краіне. І тое, што творчасць для творцаў, а палітыка для палітыкаў, так сама праўда. Сэрца баліць ад выказванняў пра сціранне музыкі і выкідванне дыскаў. Вам не трэба нікому нічога даказваць. Тое, што вы лепшыя, вы даказалі вашай творчасцю. Будзе, канешне, цяжкавата з-за неадэкватнасці некаторых гора-змагароў... для мяне ваша творчасць сталася лёсавырашальнай, дзякуй Вам і вашым сябрам за яе.
еще больше Вас зауважал!!!!

А т.н. змагарам - ганьба!!!!
Лявоне, падтрымліваю! Мяне вельмі зьдзівіла, што сваім артыкулам Ірына нагадала мне актора Ўладзімера Гасьцюхіна, які неяк на ганку філярмоніі ламаў аб калена дыскі Акуджавы. Не чакаў ад яе такога імпульсыўнага выбуху. Бы сыграў ён найперш на руку таго ж Праляскоўскага.
Page 1 of 5
<<[1] [2] [3] [4] [5] >>

November 2009

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
Powered by LiveJournal.com

Advertisement

Customize